Еўрапейская Камісія хоча абысці вета Венгрыі і Славакіі адносна прыпынення закупак нафты з Расіі.
Рашэнне па гэтым пытанні, у адрозненне ад санкцый, не патрабуе аднагалоснай згоды ўсіх краін. Дастаткова большасці.
Сярод краін ЕС толькі Венгрыя і Славакія працягваюць імпартаваць нафту з Расіі па трубаправодзе «Дружба», бо яны маюць вызваленне ад санкцый ЕС у дачыненні да Масквы і не маюць намеру здавацца.
Камісія лічыць, што ЕС павінен цалкам спыніць закупкі расійскай нафты. «Кожны плацёж фінансуе ваенную машыну. Гэта не можа працягвацца», — падкрэсліла старшыня Камісіі Урсула фон дэр Ляен у Нью-Ёрку пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША.
Менавіта Дональд Трамп цісне на Еўропу ў гэтым пытанні. Першапачаткова ЕС планаваў спыніць закупкі нафты ў канцы 2027 года.
«Мы хочам, каб гэта адбылося хутчэй», — падкрэсліла кіраўнік Камісіі. Урсула фон дэр Ляен упершыню афіцыйна згадала ў Нью-Ёрку пра магчымасць увядзення тарыфаў на расійскую нафту, што зробіць яе імпарт у ЕС нявыгадным.
ПР/юл